Termin X - Што дае нам магчымасць дыхаць

Termin X - Што дае нам магчымасць дыхаць

Termin X - Што дае нам магчымасць дыхаць (2010)
MP3 320 kbps

  1. Гэта ўсе я
  2. Агні твайго гораду
  3. Закрэслі сваё імя
  4. 120
  5. Сам на сам
  6. Хвалі
  7. Згубiцца
  8. Сумны прамень
  9. Полымя
  10. Не спынюсь ніколі feat. Кроў
  11. Апошні дзень
  12. Радыё-радыё

Мінскі гурт Termin X прэзентуе дэбютны альбом «Што дае нам магчымасць дыхаць» на сайце Ultra-Music.

Пасля свайго сінгла «Закрэслі сваё імя», выдадзенага яшчэ ў 2007 годзе, і ўдзелу на фестывалі «Басовішча», гурт Termin X знік з поля зроку аматараў музыкі больш чым на два гады. Увесь гэты час музыкі займаліся запісам паўнавартаснага альбома і будаўніцтвам сваёй уласнай студыі.

У альбом «Што дае нам магчымасць дыхаць» ўвайшлі 13 кампазіцый, напісаныя яшчэ ў перыяд з 2005 па 2007 гады. «Для музыкі зараз гэта вельмі доўгі тэрмін, бо кожны год змяняюцца тэндэнцыі, з’яўляюцца новыя стылі, — кажа вакаліст гурта Кірыл Домніч. — Мы як, напэўна, і ўсе музыкі, нешта прыдумваем і знаходзімся пад уражаннем ад бягучай моды, але для альбома выбралі ўжо дастаткова старыя трэкі».

Альбом атрымаўся маналітным як у музычным, так і ў сэнсавым плане. Старыя песні былі перазапісаны і крыху дапрацаваны, каб больш адпавядаць настрою дыска. «Нам падабаецца задаваць пытанні, заклікаць слухача да дыялогу. „Што дае нам магчымасць дыхаць“ — гэта і пытанне, і сцвярджэнне, — тлумачыць пасыл альбома Кірыл. — Гэта наша асэнсаванне кавалачкаў, з якіх злеплена жыццё: каханне, сяброўства, грамадства, надзеі на будучыню, жарсць, непрадказальнасць пачуццяў і ліній лёсу. Гэта развагі пра ўсе тыя рэчы, якія надзяляюць сэнсам існаванне і прымушаюць нас дыхаць».

У запісе альбома, акрамя музыкаў гурта, прымалі ўдзел хор «Тоніка» («Апошні дзень») і беларускі рэпер Кроў (гурт «Чырвоным па Белым») («Не спыню ніколі»). «Жывая» прэзентацыя дыска адбудзецца ў бліжэйшы месяц, а пакуль Termin X рыхтуюцца да здымак свайго першага відэа.

Альбом «Што дае нам магчымасць дыхаць» гурта Termin X можна спампаваць на адмысловай старонцы на сайце Ultra-Music.

Cпампаваць (97 Mb)

Як спампаваць?

,



You must be logged in to post a comment.

Viagra | Adderall | Viagra Online | Levitra | Free Viagra | Cheap Viagra